Знайсці
20.01.2021 / 14:33РусŁacБел

Фазель: Лукашэнка казаў пра тое, што варта памяняць Канстытуцыю краіны, правесці новыя выбары

Кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель у інтэрв'ю «Матч ТB» чарговы раз распавёў аб тым, як было прынята рашэнне па пераносе ЧС-2021 з Мінска і як праходзіла яго размова з Аляксандрам Лукашэнкам.

president.gov.by

— Тое, што пастаянныя спонсары чэмпіянату свету прыгразілі байкатаваць турнір, стала вырашальным фактарам?

— Калі ты бачыш, што ў нейкага з бакоў няма ні добрай волі, ні жадання ў чымсьці ўдзельнічаць, што ты можаш з гэтым зрабіць? Вядома, заявы спонсараў сталі вельмі вялікім выклікам для нас. Пры тым, што многія іншыя спонсары былі гатовыя з намі застацца.

Проста сітуацыя ўскладнілася так, што калі б мы пакінулі чэмпіянат свету ў Мінску, то ціск вакол турніру нікуды б не знік і толькі б нарастаў з кожным днём.

Як атрымалася ў выніку, так выйшла. Прымайце як факт. Але я ўпэўнены, што ў будучыні становішча ўсё роўна палепшыцца. На нашай сустрэчы прэзідэнт Лукашэнка дзяліўся думкамі аб тым, што варта памяняць Канстытуцыю краіны, правесці новыя выбары. І гэта прывядзе да міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930