Знайсці
20.01.2021 / 14:12РусŁacБел

Былы паплечнік Цапкалы Андрэй Ланкін засноўвае палітычную партыю

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад некалькіх не звязаных паміж сабой крыніц, напрыканцы студзеня адбудзецца прэзентацыя новай палітычнай сілы — аргкамітэта партыі «Дэмакратычны саюз».

За арганізацыяй стаіць былы кіраўнік штаба Валерыя Цапкалы Андрэй Ланкін. У мінулым Ланкін быў праектным менеджарам, працаваў у такіх буйных праектах, як МТБанк, «Атлант-Тэлекам», апошнім месцам працы быў Wargaming, адкуль Ланкін звольніўся перад пачаткам выбараў.

Андрэй Ланкін граў заўважную ролю ў кампаніі Цапкалы, але пасля аб’яднання вакол Ціханоўскай практычна знік з радараў. Не так даўно Ланкін далучыўся да Круглага стала дэмакратычных сілаў (КСДС), які праводзіць Юрый Васкрасенскі, які выконвае ролю «ўдзельніка дыялогу з уладамі». Дарэчы, найхутчэй, што офіс партыі будзе якраз знаходзіцца па адрасе Харужай, 25/1-6. Там раней месціўся штаб Віктара Бабарыкі, а цяпер КСДС.

Таксама не так даўно пра сваё жаданне стварыць палітычныя партыі заяўлялі некалькі прарасійскіх актывістаў, у тым ліку Сяргей Лушч. Тым не менш, Міністэрства юстыцыі пакуль не рэгістравала новыя ўтварэнні.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера