Знайсці
20.01.2021 / 12:15РусŁacБел

Паглядзіце, якую рэдкую птушку заўважылі пад Гроднам ФОТА

Яе пабачылі ў Беларусі ўпершыню.

Фота Ю. Шашэнкі, birdwatch.by

Каралінскую качку (каралінку) назіралі 17 студзеня на Нёмане сябры Клуба-200 грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны», паведамляюць ptushki.org.

«Каралінская качка (каралінка) назіралася ў нашай краіне ўпершыню», — расказваюць у аб'яднанні.

Назіралі незвычайнцю птушку мінскія і гарадзенскія члены Клуба-200 АПБ Таццяна Каржыцкая, Юрый Шашанька, Максім Косцін і Дзмітрый Вінчэўскі.

«Я заўважыла прыгожую качку, але не зусім добра бачыла яе ў аб'ектыў і таму падумала, што гэта, магчыма, качка-мандарынка. Але Юрый і Дзмітрый адразу мяне паправілі, што гэта не мандарынка, а наогул новы для Беларусі від — каралінка. Мы спрабавалі разгледзець, ці акальцавана яна, і, падобна, кольца не было», — распавяла Таццяна Каржыцкая.

У Літве і Польшчы Каралінскія качкі ў дзікай прыродзе адзначаліся неаднаразова, але для Беларусі гэта першая рэгістрацыя віду ў дзікай прыродзе.

Каралінская качка (Aix sponsa) — паўночнаамерыканскі від, які ў Еўропе ўтрымліваюць не толькі ў заапарках, але і ў прыватных калекцыях. Натуральным чынам з Амерыкі каралінкі пакуль даляталі толькі да Ісландыі. Усе іншыя сустрэчы з каралінкамі ў прыродзе ў розных краінах на нашым кантыненце лічацца фіксаваннем птушак, што ўцяклі з няволі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера