Знайсці
20.01.2021 / 10:56РусŁacБел

Літва прапанавала правесці частку ЧС па хакеі ў сябе

Літва можа правесці матчы ў Вільні або Каўнасе. Такую прапанову зрабіла літоўскае Міністэрства адукацыі, навукі і спорту, піша Delfi.

Сярод аргументаў на карысць Літвы — блізкая адлегласць ад Рыгі і наяўнасць хакейных арэн.

«Самім адным латышам будзе цяжка, бо ў іх ёсць толькі рыжская арэна. Спатрэбіцца яшчэ адна часовая, што дорага і тэхнічна складана», — сказаў намеснік міністра Лінас Обцарскас.

Што праўда, чэмпіянат свету па хакеі праводзіцца звычайна ў краіне, зборная якой гуляе ў вышэйшым дывізіёне, а літоўцаў у эліце няма. 

Нагадаем, што 18 студзеня Міжнародная федэрацыя хакея забрала ў Беларусі права на правядзенне часткі ЧС, што меўся прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе.

Цяпер разглядаюцца варыянты правесці «беларускую» частку матчаў у Славакіі, Даніі або ўсе матчы ў Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера