Знайсці
20.01.2021 / 10:00РусŁacБел

У Расіі падалі дакументы на рэгістрацыю трэцяй вакцыны ад каранавіруса

Яе распрацаваў Федэральны навуковы цэнтр даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў імя Чумакова пры Расійскай акадэміі навук.

ТАСС

Дакументы пададзены на рэгістрацыю ў Міністэрства аховы здароўя Расіі, піша РБК.

«Дакументы накіраваны на экспертызу, пасля яе заканчэння будзе вырашацца пытанне дзяржаўнай рэгістрацыі. Такім чынам, у Расіі будуць даступныя вакцыны, створаныя па трох розных тэхналогіях, што, безумоўна, стане сур'ёзным укладам у перамогу над пандэміяй COVID-19», — сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя на Міхаіл Мурашка на селектарнай нарадзе з прадстаўнікамі рэгіёнаў.

Нагадаем, у Расіі і Беларусі прышчапляюць вакцынай «Спадарожнік V», пададзены дакументы на рэгістрацыю вакцыны «Эпіваккарона» ад навуковага цэнтра «Вектар».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031