20.01.2021 / 09:43
 
Жыхар Смалявіцкага раёна атрымаў тры месяцы арышту за забойства сабакі
Здарэнне адбылося 23 жніўня каля аграгарадка Куркава.
Да 51-гадовага мужчыны з просьбай пазбавіцца ад свайго сабакі звярнуўся знаёмы. Падставай сталі скаргі суседзяў на хатняга гадаванца, які нападаў на суседскіх курэй. За паслугу гаспадар сабакі паабяцаў разлічыцца спіртным, паведамляе «Інтэрфакс».
Мужчына адвёў сабаку за будоўлю і з дапамогай замацаванага за металаканструкцыю ланцужка павесіў жывёлу.
Усталяваць падазраванага ўдалося дзякуючы запісам з відэакамер, размешчаных на гаражах побач з будоўляй.
Мужчына прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме. Яму ў якасці пакарання прызначылі тры месяцы арышту.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера