Знайсці
19.01.2021 / 20:33РусŁacБел

Расія пра выступ Ціханоўскай у Радзе Бяспекі ААН: У наяўнасці чыстай вады правакацыя з боку эстонцаў і іншых заходніх краін

Святлана Ціханоўская 22 студзеня выступіць перад Радай Бяспекі ААН. Анлайн-сустрэча ініцыяваная членамі Савета бяспекі Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША і будзе прысвечана свабодзе СМІ ў Беларусі.

— Святлана зверне ўвагу на справу Ігара Лосіка, які галадае больш за месяц, журналістаў Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай, Дар'і Чульцовай, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Таксама яна раскажа пра справу Сяргея Ціханоўскага, па якой судзяць Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку, і падзеліцца іншымі гісторыямі вязняў сумлення, — гаворыцца ў паведамленні.

Мае намер Ціханоўская падняць пытанне міжнароднага расследавання «злачынстваў рэжыму Лукашэнкі» і склікання фармальнай сесіі Рады Бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў Беларусі.

Выступіць на сустрэчы маюць намер і афіцыйныя прадстаўнікі Масквы і Мінска, паведамляе ТАСС са спасылкай намесніка пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН.

Дзмітрый Палянскі назваў правакацыяй заходніх краін арганізацыю новай сустрэчы з Ціханоўскай, бо тэмы Беларусі няма на парадку Савета Бяспекі.

— Вядома, у наяўнасці чыстай вады правакацыя з боку эстонцаў і іншых заходніх краін. Але нам ёсць што сказаць у адказ. Таму і Расія, і, наколькі мне вядома, сама Беларусь возьмуць удзел у сустрэчы, — заявіў Палянскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930