Знайсці
19.01.2021 / 19:09РусŁacБел

Рэктар Акадэміі кіравання: У Канстытуцыю варта ўключыць паняцце «нацыянальная годнасць»

Для кансалідацыі грамадства і захавання гістарычнай памяці важна праводзіць выхаваўча-асветніцкую працу ў духу патрыятызму пры супрацоўніцтве з навукоўцамі-гісторыкамі, краязнаўцамі, на мясцовым узроўні наладжваць дыялог з насельніцтвам. А таксама ўключыць у Канстытуцыю паняцце «нацыянальная годнасць». Такім меркаваннем з карэспандэнтам БелТА падзяліўся рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч.

Ён падкрэсліў, што Усебеларускі народны сход мае вялікае значэнне і ў гісторыі сучаснай Беларусі, і канкрэтна ў бягучым моманце.

Яго хвалюе праблема захавання памяці, супрацьстаянне спробам фальсіфікацыі гісторыі Беларусі розных перыядаў, перш за ўсё — падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя ідэі ён хацеў бы агучыць на УНС: ужо з самага ранняга ўзросту дзяцей неабходна выхоўваць у духу патрыятызму, павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, яму цікава абмеркаванне змяненняў, якія прапанаваныя ў рамках канстытуцыйнай рэформы. З яго пункту гледжання, мэтазгодна было б унесці ў Канстытуцыю паняцце «нацыянальная годнасць».

«Яно ўключае ў сябе гонар за свой народ, любоў да яе культуры і традыцый, павагу да дзяржаўнай сімволікі, а таксама замацаваць норму, што знявага нацыянальнай годнасці караецца па законе», — дадаў Даніловіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера