Знайсці
19.01.2021 / 17:23

Жанчыну пасадзілі на 20 сутак за «непадпарадкаванне». Тая кажа, што яе схапілі невядомыя па дарозе ў краму

Суд арыштаваў на 20 сутак жанчыну, затрыманую на выходных у двары на Заўслаўскай. Пры затрыманні жанчыны сілавікі згубілі яе сумку, а міліцыя расцаніла яе падзенне праз галалёд як непадпарадкаванне, паведамляюць праваабаронцы.

Увечары 17 студзеня на Заслаўскай вуліцы затрымалі групу людзей, частку якіх учора адправілі на 13-15-сутачныя арышты. Сёння суддзя Дзмітрый Карсюк суда Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў справу Алены Радыкульцавай.

На Алену склалі 2 пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. З другім пратаколам жанчыну не азнаёмілі, а там адсутнічае дата і звесткі жанчыны.

На судзе Алена распавяла, што падчас затрымання згубілі яе сумку, унутры якой быў кашалёк і тэлефон. Са словаў жанчыны, вечарам 17 студзеня яна накіроўвалася ў краму «Суседзі». На вуліцы да яе падбег мужчына ў чорным і схапіў яе. Ад нечаканасці яна ўпала, бо было слізка. Яе торба ў гэтай мітусні згубілася. На просьбу спыніцца і пашукаць, супрацоўнікі сказалі, што знойдуць потым. Ужо ў Цэнтральным РУУС у пратаколе вопісу рэчаў сумка адсутнічала. Заяву аб знікненні рэчаў жанчыны супрацоўнікі адмовіліся прыняць.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў вінаватай Алену па ч. 3 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП і адправіў яе на 20 сутак у ізалятар.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31