Знайсці
19.01.2021 / 12:22РусŁacБел

Віктар Бабарыка азнаёміўся са сваёй крымінальнай справай. Адвакат кажа, што абвінавачанне не даказана

Віктар Бабарыка і яго адвакаты азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы. Па словах адваката Дзмітрыя Лаеўскага, у справе ёсць шэраг аб'ектыўных фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, што яму вылучана ў абвінавачванні.

Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі ўжо сем месяцаў, ад 18 чэрвеня. Фота з майскай прэс-канферэнцыі Надзеі Бужан

Тэрмін, адведзены абароне Віктара Бабарыкі на азнаямленне з крымінальнай справай, скончыўся 16 студзеня.

— Мы з калегам Наталляй Мацкевіч прачыталі матэрыялы і, абапіраючыся ўжо на ўвесь гэты масіў інфармацыі, прыйшлі да высновы, што ў дачыненні да нашага падабароннага абвінавачванне не даказана. Наадварот, ёсць шэраг аб'ектыўных фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, што яму выстаўлена ў абвінавачванні. Таму мы зноў заявілі аб неабходнасці спынення крымінальнага пераследу, — распавёў Лаеўскі Tut.by.

Аб накіраванні справы пракурору адвакаты даведаліся са СМІ, афіцыйна орган следства — КДБ — ім пра гэта не паведамляў.

Акрамя таго, адвакат адзначае, што прыкладна з сярэдзіны снежня па ўчорашні дзень, гэта значыць больш за месяц, абаронцы не дапускаліся для наведвання ў следчы ізалятар, таму Віктар Дзмітрыевіч быў пазбаўлены магчымасці атрымліваць кансультацыі сам-насам і канфідэнцыйна.

— Нам не дазволена капіяваць матэрыялы справы, наш калега па абароне Віктара Бабарыкі, адвакат Аляксандр Пыльчанка пазбавіўся права ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, падставай для гэтага стаў прававы каментар у СМІ, адвакат Віктара Бабарыка па пытаннях выбарчага права Максім Знак заключаны пад варту ў СІЗА — у такой абстаноўцы ажыццяўляецца абарона на сённяшні дзень — падсумаваў Дзмітрый Лаеўскі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930