Знайсці
19.01.2021 / 11:26

Tut.by канчаткова пазбаўляецца статусу СМІ. Эканамічны суд Мінска адхіліў скаргу

Эканамічны суд Мінска адхіліў скаргу ТАА «Тутбай медыя» на рашэнне пазбавіць Tut.by статусу СМІ. З 19 студзеня яно афіцыйна ўступае ў сілу.

Павялічыць

Гендырэктар «Tутбай Медыя» Людміла Чэкіна і адвакат Сяргей Зікрацкі падчас аднаго з пасяджэнняў, Tut.by

19 студзеня Эканамічны суд Мінска разгледзеў апеляцыю ТАА «Тутбая Медыя», якое было не згодна з рашэннем пазбавіць Tut.by статусу СМІ. Суд разгледзеў скаргу, але не знайшоў падстаў для адмены пастановы. З 19 студзеня 2021 года яно афіцыйна ўступае ў сілу. Tut.by пазбаўляецца статусу СМІ, паведамляе выданне.

З 7 жніўня 2020 года Tut.by атрымаў чатыры папярэджанні па матэрыялах «У сем разоў больш выбаршчыкаў і «таемныя» пратаколы. Якія парушэнні ўбачылі назіральнікі і што сказаў ЦВК?», «Камітэт дзяржкантролю зможа выплаціць буйныя прэміі работнікам, якія праявяць сябе ў рэзанансных справах», «Да рэдактара Tut.by прыйшлі сілавікі. На яе дачку завялі крымінальную справу аб масавых беспарадках» і «Беларуская мытня папрасіла пацвердзіць, што ў «Гары Потэры» няма заклікаў да звяржэння ўлады». Пасля абскарджання Tut.by у Вярхоўным судзе вынесеных папярэджанняў адно з іх было прызнана несапраўдным.

Пазбаўленне выдання статусу СМІ магчыма пасля двух і больш пісьмовых папярэджанняў на працягу аднаго года.

18 верасня Міністэрства інфармацыі звярнулася ў суд з пазовам аб спыненні выпуску сеткавага выдання Tut.by. З 1 кастрычніка загадам міністра інфармацыі Ігара Луцкага дзеянне гэтага статусу для Tut.by прыпынена да 30 снежня 2020 года.

3 снежня Эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне пазбавіць Tut.by статусу СМІ. Пасля адхілення скаргі яно афіцыйна ўступіла ў сілу з 19 студзеня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28