Знайсці
19.01.2021 / 10:15РусŁacБел

«Здраднікі, вы забралі чэмпіянат свету ў тысячы дзяцей»: Баскаў пракаментаваў перанос ЧС з Мінска

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў пракаментаваў перанос чэмпіянату свету з Мінска.

Фота Дар'і Буракінай

Яго словы цытуе ФХБ.

«Хачу персанальна звярнуцца да прадстаўнікоў так званага Фонду салідарнасці спартоўцаў. Асабліва да былых прафесійных спартсменаў. Сёння вы святкуеце перамогу, адабраўшы ў беларускага народа сапраўднае свята. Пасля гэтага вы не можаце называцца беларусамі! Вы здраднікі! Вы забралі чэмпіянат свету, у першую чаргу, у тысячы дзяцей, якія займаюцца хакеем.

Гэтыя 17 дзён, на працягу якіх доўжыцца Чэмпіянат свету, маглі б прыцягнуць у нашу краіну не толькі сусветных хакейных зорак, сапраўдных куміраў мільёнаў хлапчукоў па ўсім свеце, на якіх раўнялася б новае пакаленне хакеістаў, але і дзясяткі тысяч замежных заўзятараў і сотні прадстаўнікоў СМІ, якія маглі б на ўласным вопыце пераканацца ў неверагоднай прыгажосці Беларусі, гасціннасці нашага народа і ўзроўні бяспекі ў нашай краіне.

Нам шкада, што Міжнародная федэрацыя хакея і найбуйнейшыя сусветныя брэнды, якія падтрымліваюць развіццё сусветнага хакея, сталі ахвярамі палітычных гульняў вакол Беларусі. Нашай краінай была праведзена вялікая праца спачатку па падрыхтоўцы заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі IIHF, а пасля — непасрэдна па арганізацыі турніру. Са свайго боку, мы па-ранейшаму лічым, што і чэмпіянат свету ў 2021 годзе не стаў бы выключэннем, а як мінімум паўтарыў поспех турніру, які мы ўжо прымалі ў 2014 годзе.

Акрамя таго, правядзенне чэмпіянату ў Мінску магло даць штуршок не толькі развіццю дзіцячага спорту, але і турыстычнай індустрыі, гарадской інфраструктуры. Безумоўна, мы знойдзем гэтыя пункты росту самастойна, але «палітычная гнуткасць» міжнародных інстытутаў ужо ўвойдзе ў гісторыю, тым самым стварыўшы прэцэдэнт для наступных маніпуляцый.

На жаль, працэдура, прадугледжаная Міжнароднай федэрацыяй хакея, не прадугледжвае магчымасці апеляцыі», — сказаў Баскаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера