Знайсці
19.01.2021 / 09:58РусŁacБел

Латвійская федэрацыя хакея пра адмену ЧС у Мінску: Іншага выйсця не было 

Рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) забраць у Мінска права правядзення матчаў чэмпіянату свету не можа выклікаць радасных эмоцый, аднак у сітуацыі іншага выйсця не было.

Зараз асноўным месцам спаборніцтваў можа стаць Арэна-Рыга. Фота з Вікіпедыі

Такое меркаванне ТАСС выказаў генеральны сакратар Латвійскай федэрацыі хакея Вестурс Казіёлс.

У панядзелак рада IIHF пазбавіла Беларусь права прыняць у 2021 годзе матчы чэмпіянату свету, які павінен прайсці з 21 мая па 6 чэрвеня ў Мінску і Рызе. Зараз усе матчы чэмпіянату свету могуць перанесці ў Латвію, якая першапачаткова павінна была прымаць турнір разам з Беларуссю.

«Я ніколі не радаваўся таму, што ў кагосьці штосьці адабралі, ці то шакалад, ці ўзнагароду або чэмпіянат свету. Гэта заўсёды дрэнна. Проста да гэтага ўсё ішло. На жаль, у Беларусі цяпер склалася няпростая сітуацыя, і яна шматгранная: гаворка ідзе аб такіх пытаннях, як бяспека, правы чалавека, каранавірус», — сказаў Казіёлс.

«Вельмі шкада, што нашы суседзі і партнёры страцілі чэмпіянат свету, але думаю, іншага выйсця проста не было», — дадаў ён.

Не выключана, што Латвія прыме чэмпіянат свету сумесна з Даніяй або Славакіяй. Рашэнне павінна быць прынята на працягу двух тыдняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930