Знайсці
19.01.2021 / 08:18РусŁacБел

У ФБР лічаць, што ультраправыя хацелі трапіць на інаўгурацыю Байдэна пад выглядам вайскоўцаў

Як паведаміла ў панядзелак газета The Washington Post, некаторыя вывучалі карту патэнцыйна ўразлівых месцаў у Вашынгтоне.

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) ЗША папярэдзіла праваахоўныя органы аб тым, што прадстаўнікі ультраправых рухаў мелі намер пранікнуць на цырымонію інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джозэфа Байдэна пад выглядам вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі. Як паведаміла ў панядзелак газета The Washington Post, некаторыя вывучалі карту патэнцыйна ўразлівых месцаў у Вашынгтоне.

У дакуменце спецслужбы, які ўяўляе сабой абагульненне выяўленых пагроз, адзначаецца, што як адзіночкі, так і ўдзельнікі экстрэмісцкіх груп, у тым ліку тых, што штурмавалі Кангрэс 6 студзеня, плануюць прыбыць у Вашынгтон на цырымонію 20 студзеня. ФБР звярнула ўвагу, што ў інтэрнэце вяліся загрузка і абмен картамі ўразлівых месцаў сталічнай акругі Калумбія.

Разам з тым якіх-небудзь канкрэтных сведчанняў змовы з мэтай перашкодзіць інаўгурацыйным мерапрыемствам, падобнай да падзей 6 студзеня, не выяўлена, піша выданне.

Кампетэнтныя органы ЗША ўжываюць павышаныя меры бяспекі ў Вашынгтоне напярэдадні інаўгурацыі Байдэна. Значная частка цэнтра горада, прылеглая да Белага дома і Кангрэса, закрыта для руху аўтатранспарту. Капіталійскі пагорак ачэплены, допуску туды ўжо некалькі дзён для шырокай грамадскасці няма.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930