Знайсці
18.01.2021 / 21:27РусŁacБел

Беларусь выйшла ў наступны раўнд ЧС па гандболе, але з вельмі нізкага месца

У трэцім матчы на турніры беларусы саступілі Славеніі 25:29 (першы тайм 15:15), а ў сярэдзіне першага тайма вялі +6.

Фота з сайта Прэсбола

Такім чынам у наступны раўнд зборная Беларусі выходзіць з трэцяга месца.

Выніковае становішча: Каманда Расіі — 5, Славенія — 4, Беларусь — 3, Паўднёвая Карэя — 0.

Такім чынам, беларусы выйшлі ў наступны этап з адным балам (нічыя з Расіяй, а перамога над Карэяй не залічваецца).

Нашымі супернікамі ў наступным раўндзе будуць зборныя Швецыі, Егіпта (гаспадары турніру) і Паўночнай Македоніі.

Папярэднія балы: Швецыя — 4, Расія — 3, Егіпет, Славенія — 2, Беларусь — 1, Паўночная Македонія — 0.

Матчы пройдуць 20, 22 і 24 студзеня. Папярэдне ў сераду — першы матч са Швецыяй, у пятніцу з Егіптам, у нядзелю — з Паўночнай Македоніяй.

У 1/4 фіналу выходзяць дзве каманды з групы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930