18.01.2021 / 16:53
 
У Рэчыцы мужчына ноччу пашкодзіў восем машын. Яго знайшлі па слядах на снезе
14 студзеня ў Рэчыцы п'яны мужчына ноччу пашкодзіў восем машын. Міліцыя прыйшла да яго дадому па слядах на снезе, паведамляе УУС.
У 4:37 раніцы ў міліцыю паведамілі, што невядомы адрывае на стаянцы ад машын дворнікі, ломіць люстэркі, б'е шкло. На месца прыбыла група затрымання, аднак мужчына да таго часу ўжо сышоў. Нягледзячы на гэта, падазраванага неўзабаве знайшлі. У тую ноч прайшоў снег, на якім былі добра бачныя сляды каля машын. Па іх міліцыянеры дайшлі да дома хулігана.
36-гадовы рэчычанін быў моцна п'яны, таму матывы свайго ўчынку растлумачыць не мог. Усяго былі пашкоджаныя восем машын.
Распачатая крымінальная справа па факце хуліганства.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
У мінскай электрычцы прайшла аблава на пенсіянерак з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Затрымалі да 14 чалавек
Сілавікі павіншавалі Лукашэнку. У роліку ёсць кадры жніўня 2020-га
 
▸
Беёнсэ з'явілася на публіцы ў празрыстай сукенцы ФОТА
 
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера