Знайсці
18.01.2021 / 16:42РусŁacБел

Аварыя ў Сцяпянцы лакалізаваная, падачу цяпла ўжо аднаўляюць у 18 дамах з 23

Аварыя на цепласетках, якая адбылася днём 18 студзеня, лакалізаваная сумеснымі сіламі камунальных прадпрыемстваў. Пра гэта інфармуе Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Уладзімір Лебедзь удакладніў, што цяпер праводзіцца праца па ўключэнні ацяплення ў 18 дамах жылога раёна. Без ацяплення пакуль што застаюцца пяць дамоў: вул. Карвата, 11, 15, 17, 19, 21.

— Задзейнічана неабходная колькасць тэхнікі і персаналу для аператыўнай ліквідацыі праблемы, — сказаў Лебедзь.

Падачу цяпла ў дзіцячы садок, які засілкоўваецца ад гэтай сеткі, ужо аднавілі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930