Знайсці
18.01.2021 / 16:18РусŁacБел

У Мінску аштрафавалі мужчыну, які прыйшоў у краму без маскі

Усё адбылося яшчэ 27 снежня. Па словах Сяргея, ён прыйшоў у Green на Каменнай Горцы, каб купіць арэшкі. Падышоў да касы, паклаў тавар і грошы, але касір адмовілася яго абслугоўваць: пакупнік быў без маскі.

Сяргей пачаў настойваць, што крама не мае права адмовіць яму ў абслугоўванні, а можа толькі рэкамендаваць надзець маску. Мужчына перакананы «што «маскі — гэта не пра вірус, маскі — гэта пра прымус», піша Tut.by.

Крама лічыць па-іншаму: выконваючы пастанову Мінгарвыканкама аб увядзенні абавязковага масачнага рэжыму (з 12 лістапада), яна вырашыла не абслугоўваць наведвальнікаў без сродкаў індывідуальнай засцярогі.

На пакупніка, які каля 40 хвілін спрабаваў давесці сваю пазіцыю, выклікалі міліцыю, яго затрымалі. На Сяргея склалі два пратаколы — за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП) і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка пры выкананні (артыкул 23.4 КаАП).

11 студзеня суд Фрунзенскага раёна прызначыў яму штраф: тры базавыя велічыні (87 рублёў) за дробнае хуліганства і пяць базавых (145 рублёў) за непадпарадкаванне супрацоўніку пры выкананні.

Сяргей заявіў, што мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера