Знайсці
18.01.2021 / 16:03РусŁacБел

Генпракуратура ініцыюе абвяшчэнне Паўла Латушкі ў міжнародны вышук

Генеральная пракуратура ініцыюе міжнародны вышук Паўла Латушкі. Адпаведны пакет дакументаў ведамства накіравала ў Інтэрпол, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Фота Надзеі Бужан

У ведамстве растлумачылі, што ў дачыненні да Паўла Латушкі ў рамках крымінальнай справы з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Яму інкрымінавана здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 357 (Змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361−1, ч. 3 арт. 361 (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура накіравала ў Нацыянальнае Цэнтральнае бюро Інтэрпола ў Беларусі пакет дакументаў, неабходных для абвяшчэння ў міжнародны вышук Паўла Латушкі.

Экс-міністр культуры і былы кіраўнік Купалаўскага тэатра пакінуў Беларусь у канцы жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930