Знайсці
18.01.2021 / 13:32

Шрайбман: Латушку, Цапкалам і, магчыма, Пракоп'еву варта падумаць пра шлях Навальнага

Павялічыць

Арцём Шрайбман. Фота Надзеі Бужан

Арцём Шрайбман паразважаў у сваім тэлеграм-канале наконт вяртання Аляксея Навальнага і паралеляў са Святланай Ціханоўскай, якой некаторыя інтэрнэт-карыстальнікі таксама прапануюць вярнуцца.

На яго думку, паралелі некарэктныя, бо Навальны — палітык, які змагаецца за ўладу, а Ціханоўская — сімвал, аватар беларускага пратэсту, якая ніколі не хацела гэтым пратэстам кіраваць і не кіравала.

«Функцыя Ціханоўскай — рэпрэзентацыя беларускага пратэсту. Ёй не трэба нарошчваць свой капітал унутры краіны. Ёй нікуды не трэба абірацца пасля сыходу гэтай улады, ёй не патрэбны рэйтынг. Асабліва цаной пакідання дзяцей без абодвух бацькоў, магчыма, на доўгія месяцы», — мяркуе ён.

«Сам яе прыезд і арышт сёння здольныя стаць трыгерам пратэстаў на некалькі дзён. Па ўсёй краіне выйдуць ланцужкі салідарнасці, супраць уладаў узмоцняць санкцыі. Ці перавесіць гэта яе міжнародную актыўнасць сёння? Вельмі сумняваюся. У гэтым сэнсе яе прыезд быў бы палётам камікадзэ, але нават не ў варожы авіяносец, а ў гару на варожай тэрыторыі. Ярка і прыгожа, але тупавата».

«А вось каму можна падумаць аб паўтарэнні шляху Навальнага — дык гэта тым беларускім эмігрантам, хто хоча займацца палітыкай у Беларусі ў будучыні. Гаворка пра Паўла Латушку, Валерыя або Вераніку Цапкалаў, Вольгу Кавалькову, магчыма, Вадзіма Пракоп'ева.

Іх міжнародная «карысць» для пратэсту амаль вычарпаная. На сустрэчы з лідарамі ездзіць у асноўным Ціханоўская і яе каманда. Медыйная прысутнасць астатніх эмігрантаў хутка абмяжуецца іх блогамі, ютуб-каналамі і рэдкімі інтэрв'ю.

Здольнасць запаліць сваім словам сэрцы беларусаў на новыя пратэсты падае па меры таго, як беларусы бачаць, што ім трэба ісці на мароз пад дубінкі, а палымяныя заклікі ідуць з цёплых варшаўскіх офісаў. ByPOL і іншыя цікавыя ініцыятывы могуць працаваць і без палітыкаў».

«Іх вяртанне і арышт таксама б наўрад ці паднялі нейкую пратэсную хвалю, але ў іх асабістым рэзюмэ гэта магло б стаць сур'ёзным адкладзеным актывам. Такім жа, які цяпер назапашваецца ў Бабарыкі, Калеснікавай і Ціханоўскага».

«Не трэба ўспрымаць гэты допіс як параду. Ніхто не абавязаны нічым ахвяраваць, ва ўсіх сваё жыццё, здароўе і сям'я, якія могуць быць важнейшыя за палітычную кар'еру. Верагодна, нават павінны быць. Пост хутчэй пра тое, што не трэба параўноўваць кіслае з доўгім і патрабаваць ад Ціханоўскай таго, пад чым яна ніколі не падпісвалася», — рэзюмуе Арцём Шрайбман.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31