Знайсці
17.01.2021 / 20:57РусŁacБел

Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць прышчапляць ад каранавіруса ўсіх жадаючых

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў пра вакцынацыю супраць каранавіруса ў Беларусі: падпісаны кантракт на 170 тысяч вакцын «Спадарожнік V», паведамляе СТБ.

— Гэта першая партыя вакцын, якая да нас паступіла. Яна адпаведным чынам разбіта на некалькі дробных партый. Да Новага года паступіла 20 тысяч вакцын, была пройдзеная праверка якасці і бяспекі, — сказаў Піневіч.

Зараз працягваецца вакцынацыя медыцынскіх супрацоўнікаў. Міністэрства аховы здароўя чакае паступленне наступнай партыі прэпарата ў найбліжэйшы час, тады пачнуць прывіваць педагогаў.

— У першым квартале гэтага года мы павінны выпусціць ужо пад беларускім брэндам вакцыну «Спутнік V» сумесна з нашымі расійскімі калегамі на магутнасцях айчыннага фармпрадпрыемства «Белмедпрэпараты», — растлумачыў міністр.

Па словах Піневіча, гэта будзе магчыма прыкладна з красавіка, калі завершыцца вакцынацыя ўразлівых і кантраляваных груп насельніцтва. Гаворка ідзе пра медработнікаў, педагогаў, супрацоўнікаў транспарту, гандлю, работнікаў СМІ.

— Тады пачнём працаваць і па іншых групах, — дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930