Знайсці
17.01.2021 / 21:01

Навальнага затрымалі проста ў аэрапорце пасля вяртання ў Расію

Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага затрымалі проста ў аэрапорце пасля вяртання ў Расію.

Федэральная служба выканання пакаранняў пацвердзіла затрыманне Навальнага. Ведамства нагадала, што палітык знаходзіўся ў вышуку «за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну». Навальны будзе знаходзіцца пад вартай да рашэння суда аб яго далейшай меры стрымання.

Навальны вяртаўся на самалёце з Нямеччыны, дзе праходзіў курс лячэння пасля таго, як расійскія спецслужбы спрабавалі яго атруціць «Навічком».

Аляксей Навальны анансаваў вяртанне ў Маскву з Берліна на 17 студзеня, нягледзячы на тое, што ў Расіі яму пагражае турма. Федэральная служба выканання пакаранняў заклікала перавесці ўмоўны тэрмін у рэальны па справе «Іў Рашэ».

Пасля таго, як Навальны заявіў пра вяртанне, стала вядома, што ён абвешчаны ў федэральны вышук, г.зн. па прылёце ён можа быць адразу затрыманы. Нягледзячы на гэта, палітык не памяняў свайго намеру.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28