Знайсці
17.01.2021 / 20:24

Аналітык ацэньвае колькасць смерцяў ад наступстваў каранавіруса ў Беларусі ў больш як 20 тысяч чалавек

Дзяржорганы засакрэцілі ўсю статыстыку па смяротнасці і колькасці насельніцтва і не рашаюцца паведаміць жахлівую лічбу смерцяў ад каранавіруса ў выніку «самага паспяховага ў свеце падыходу», піша аналітык Андрэй Елісееў. Ён ужыў тры метады, каб ацаніць рэальную смяротнасць ад каранавіруса.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан.

1. Аналіз смяротнасці медыцынскіх работнікаў. Паколькі агульная смяротнасць шматразова заніжаная, а смерці медработнікаў утаіць няпроста, у Беларусі выходзіць анамальна высокая доля смерцяў сярод медыкаў.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 1 студзеня 2021 года ад каранавіруса ў Беларусі памерлі 1,424 чалавекі. Доктар медыцынскіх навук Святлана Сарокіна сабрала спіс імёнаў памерлых медработнікаў падчас эпідэміі — 103 чалавекі на пачатак года, і ён быў відавочна няпоўным — нямала дапаўненняў у каментарах ад неабыякавых людзей (ужо 143). Адсюль вынікае, што медыкі нібыта склалі да 8-10% (і больш, залежыць ад паўнаты складзенага спісу) памерлых. У многіх краінах гэты паказчык звычайна складае менш за 1%. Напрыклад, па звестках Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у мінулым годзе ад каранавіруса памерлі 137 медработнікаў. Усяго ж ад каранавіруса, па даных польскай статыстыкі, у 2020 памерлі > 28 тысяч чалавек. Нават калі ўзяць пад увагу горшую сітуацыю са сродкамі індывідуальнай аховы ў Беларусі, смяротнасць медыкаў не можа перавышаць польскі паказчык у 15-20 разоў. Параўнанне колькасці смерцяў медыкаў у Беларусі і Польшчы дазваляе выказаць здагадку, што і агульная колькасць смерцяў ад каранавіруса наўрад ці вельмі моцна саступае агульнапольскаму паказчыку, гэта значыць, напэўна перавышае 20 тысяч.

2. Зыходзячы з прыкладнага маштабу заніжэння смяротнасці (метад грубаваты, але апраўданы). Па красавіку-чэрвені праз ААН стала вядомая рэальная залішняя смяротнасць, якая, імаверна, склала каля 6 700 чалавек. Пры гэтым афіцыйна ад каранавіруса на канец чэрвеня памерла 392 чалавекі. Гэта значыць, статыстыка была заніжаная прыкладна ў 17 разоў. Дапусцім, маштабы заніжэння смяротнасці захаваліся і ў 2-м паўгоддзі.

Хоць у 3-м квартале эпідэмія пайшла на спад, яе наступствы ў 4-м квартале былі відавочна самыя сур'ёзныя. Гора-кіраўнікі нават усталявалі новыя штучныя столі. Калі ў першую хвалю малявалі колькасць новых штодзённых выпадкаў не вышэй 1 000, то ў другую хвалю столь паднялі да 2 000 (у рэальнасці магло быць 10 тысяч і больш). Максімальна дапушчальную колькасць штодзённых смерцяў, што малююцца, паднялі з 7 чалавек у першую хвалю да 10 ў другую. Такім чынам, афіцыйную колькасць смерцяў да 1 студзеня (1 424) перамнажаем на 17, што дае лічбу ў раёне 24 тысяч.

3. Экстрапаляцыя магілёўскіх даных смяротнасці. Як усплыло з-за недагляду мясцовых выканкамаўцаў, смяротнасць за студзень-лістапад 2020 года там перавысіла сярэдні паказчык за ўвесь 2019-ы на 16%. З улікам снежня (4700 / 3766), залішняя смяротнасць у горадзе за ўвесь год, імаверна, перавысіла «нармальны» паказчык на 25% і больш. Дапусцім, што Магілёў пацярпеў ад эпідэміі ў той жа ступені, што і ў сярэднім уся краіна (Міністэрства аховы здароўя хавае рэгіянальныя звесткі). Экстрапалюем велічыню залішняй смяротнасці (мінімум +25%) у Магілёве з улікам агульнай смяротнасці па краіне ў 2019 годзе (121 тысяча чалавек). Гэта дае лічбу каля 151 тысяча чалавек, гэта значыць розніца — 30 тысяч чалавек.

Разам кожны з трох метадаў ацэнкі паказвае на тое, што рэальная колькасць смерцяў ад каранавіруса ў Беларусі летась, імаверна, склала не менш за 20 тысяч чалавек, а магчыма, і значна больш.

Андрэй Елісееў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28