Знайсці
17.01.2021 / 15:45РусŁacБел

Памёр заснавальнік «Беліты» Віктар Цярэшчанка. У яго быў каранавірус

На 83-м годзе жыцця не стала гендырэктара ЗАТ «Вітэкс» Віктара Цярэшчанкі. Ён стаяў ля вытокаў стварэння беларускай касметыкі і з'яўляўся адным з тых, хто падаў паспяховы прыклад супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі, піша Tut.by.

У апошні час бізнэсмен змагаўся з каранавіруснай інфекцыяй.

— У яго было яшчэ шмат ідэй. Віктар Аляксеевіч планаваў выпісацца з бальніцы і далей працягваць працаваць, але ўсё пайшло па іншым сцэнары, — сказаў суразмоўца.

Віктар Цярэшчанка нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Таўста Недрыгайскага раёна Сумскай вобласці (Украіна). У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча № 1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя Леніна. Пачынаў працоўную дзейнасць з завода «Радыёдэталь», потым стаў дырэктарам Мінскага доследна-механічнага завода, а пазней — дырэктарам базы «Белбытснаб». З 1989 года — старшыня праўлення СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930