Знайсці
17.01.2021 / 11:59РусŁacБел

«З-за неадпаведнасці мінімальным крытэрыям». Бразілія адмовілася рэгістраваць расійскую вакцыну

Расія планавала паставіць у Бразілію 150 млн доз «Спадарожніка V», але дзяржрэгулятар краіны вярнуў запыт бразільскай фармкампаніі Uniao Quimica, патлумачыўшы гэта тым, што расійскі прэпарат не адпавядае неабходным крытэрам, паведамляе The Guardian.

Бразільскае Нацыянальнае агенцтва па санітарным наглядзе (Anvisa) адхіліла запыт на адабрэнне выкарыстання расійскага прэпарата «Спадарожнік V» у экстранных выпадках.

Рэгулятар дадаў, што дакументы на дазвол ужываць прэпарат вярнулі фармкампаніі Uniao Quimica, паколькі «Спадарожнік V» не адпавядае дзяржаўным крытэрам: «Запыт быў вернуты кампаніі з-за неадпаведнасці мінімальным крытэрам, у прыватнасці з-за адсутнасці дазволу на правядзенне клінічных выпрабаванняў трэцяй фазы, а таксама пытанняў, звязаных з належнай вытворчай практыкай»

У расійскім фондзе прамых інвестыцый у сваю чаргу заявілі, што інфармацыя аб адмове рэгістрацыі медыцынскага сродку нібыта не адпавядае рэчаіснасці. Па словах прадстаўнікоў арганізацыі, Anvisa толькі просіць дадатковую інфармацыю адносна «Спадарожніка V», якая будзе прадастаўлена ў найбліжэйшы час.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930