Знайсці
16.01.2021 / 21:13РусŁacБел

Першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі. Радыяцыйны фон у норме

У 19:02 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі пасля спрацоўвання сістэмы засцярогі генератара.

Сістэма засцярогі спрацавала падчас доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока, у рамках якога праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання, паведамляе Мінэнерга.

Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме.

***

Лукашэнка ўрачыста адкрыў АЭС 7 лістапада. Аднак літаральны ў наступныя дні выпрацоўка электраэнергіі была прыпыненая з-за выхаду з ладу трансфарматараў напружання. 19 лістапада першы энергаблок БелАЭС зноў быў уключаны ў сетку энергасістэмы.

1 снежня Мінэнерга паведаміла, што на першым энергаблоку БелАЭС працягваюцца комплексныя выпрабаванні. Пры гэтым ён уключаны ў сетку. 3 снежня ў рамках завяршэння этапу энергетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўлена планавае адключэнне першага энергаблока ад энергасістэмы, рэактарная ўстаноўка была спыненая.

21 снежня паведамлялася, што першы энергаблок БелАЭС падключылі да сеткі энергасістэмы пасля планавага прыпынку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930