Знайсці
16.01.2021 / 19:17

17-гадовы Цімур Міцкевіч, які 13 жніўня трапіў у рэанімацыю, жывы і знаходзіцца ў бяспецы

Ён паведаміў пра гэта ў сваім інстаграме.

Павялічыць

13 жніўня Цімур трапіў у рэанімацыю. Яго даставілі ў бальніцу з РУУС са шматлікімі траўмамі. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме.

3 верасня падлетка затрымалі і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі). Следчыя заявілі, што падлетак актыўна ўдзельнічаў у масавых беспарадках і датычны да нападу на кіроўцу грузавіка.

8 верасня Цімур Міцкевіч знік з бальніцы, пасля інфармацыі пра яго не было. 24 верасня памерла яго маці, сіротамі засталіся 9 дзяцей.

Пазней Андрэй Стрыжак раскрыў некаторыя падрабязнасці эвакуацыі Цімура з Беларусі.

«Нарэшце магу напісаць гэтыя словы і адказаць на сотні вашых пытанняў. Хлопца катавалі, потым ён трапіў у бальніцу, адкуль яму ўдалося ўцячы і залегчы на дно. Потым была вялікая дэтэктыўная аперацыя, у якой узялі ўдзел дзясяткі чалавек, і я рады таму, што мае дачыненне да гэтай вялікай справы.

За час, пакуль хлопец быў у бягах, на жаль, памерла яго маці. Для дапамогі сям'і сабралі больш за 9000 Еўра, якія цяпер будуць размеркаваны паміж дзецьмі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28