Знайсці
16.01.2021 / 11:55

У Мінску вынесены чарговы прысуд за падзеі 14 ліпеня: 22-гадовага хлопца пакаралі чатырма гадамі калоніі

16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі вырак па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага.

Павялічыць

spring96.org

Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыму. А таксама выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым амапаўцам: Ігару Астапуку — 1000 рублёў, Алегу Баразнову — 1500 рублёў, паведамляе spring96.org.

Нагадаем, Яўгена Каліноўскага вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі падчас мірнай акцыі пратэсту 14 ліпеня — у дзень, калі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Хлопец сваёй віны не прызнаў, лічыў, што не парушаў грамадскі парадак і гвалт да супрацоўнікаў міліцыі не ўжываў, а спрабаваў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да грамадзянаў з боку пацярпелых. Тым не менш, падчас працэсу ён папрасіў прабачэння ў пацярпелых і часткова кампенсаваў нанесеную яго дзеяннямі маральную шкоду — пералічыў па 500 рублёў дзвюм дзіцячым установам, як таго жадалі Ігар Астапук і Алег Баразноў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31