Знайсці
15.01.2021 / 16:39

Ціханоўская пра запіс з голасам, падобным да Карпянкова: Мы заклікалі ЕС прызнаць ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі

Святлана Ціханоўская адрэагавала на скандальны запіс ад ByPol з голасам, падобным на голас Карпянкова, і звярнулася да ўсіх беларусаў:

«Мы ўжо разаслалі яго [запіс] у Кангрэс ЗША, АБСЕ, Раду Еўропы і іншым нашым міжнародным партнёрам. Мы ўжо заклікалі ЕС прызнаць ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі. Карпянкоў ужо стаў падазраваным у крымінальнай справе па ўніверсальнай юрысдыкцыі, што пагражае яму міжнародным вышукам. Ён ужо ў санкцыйных спісах балтыйскіх краін. Мы не дамо свету забыцца аб тым, што адбываецца ў Беларусі непасрэдна цяпер. <…>

Лукашэнка рыхтуецца да сыходу. Ён ведае, што з ім Беларусь ператворыцца ў краіну-ізгоя. Ён ведае, што прайграў. Пытанне толькі ў тым, што ён пакіне пасля сябе. І цяпер я хачу задаць пытанне кожнаму чалавеку ля экрана, усім, хто глядзіць гэта відэа. Усё роўна за каго вы галасавалі і якіх поглядаў прытрымліваецеся. Усё роўна, які сцяг і герб вам падабаецца. Я хачу задаць пытанне кожнаму беларусу. Што мы заслужылі: краіну для жыцця або канцлагер?» — заявіла палітык.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31