Знайсці
15.01.2021 / 16:26РусŁacБел

МУС пра скандальны запіс: Мы не каментавалі і не будзем каментаваць фэйкі

У МУС Беларусі назвалі фэйкам запіс, зліты ў інтэрнэт апазіцыйнай ініцыятывай былых сілавікоў, перадае Інтэрфакс.

«Мы не каментавалі і не будзем каментаваць фэйкі. Задачамі МУС з'яўляецца ахова грамадскага парадку, забеспячэнне бяспекі і барацьба са злачыннасцю. У сваёй дзейнасці мы кіруемся законам», — заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў пятніцу.

Ініцыятыва, якая аб'ядноўвае былых супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі, у пятніцу размясціла ў інтэрнэце запіс. Сцвярджаецца, што ён зроблены падчас выступлення намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова перад асабістым складам ГУБАЗіКа ў кастрычніку 2020 года. Чалавек на запісе (прадстаўнікі ініцыятывы заяўляюць, што гэта нібыта Карпянкоў) каментуе прычыны смерці загінулага на пратэстах у жніўні Аляксандра Тарайкоўскага, дзеянні сілавікоў на пратэстах. Гаворка ідзе таксама аб стварэнні нейкага лагера для найбольш актыўных пратэстоўцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера