Знайсці
15.01.2021 / 15:44РусŁacБел

Журналістам забаранілі здымаць прылёт Навальнага ў Маскву, патлумачыўшы каранавірусам

Аэрапорт Унукава, куды 17 студзеня павінен прыляцець з Берліна апазіцыянер Аляксей Навальны, адмовіў у магчымасці здымкі гэтай падзеі.

Известия

Аэрапорт Унукава, куды 17 студзеня павінен прыляцець з Берліна апазіцыянер Аляксей Навальны, адмовіў у магчымасці здымкі гэтай падзеі. Адказ прэс-службы Унукава апублікавала выданне Sota Vision, піша meduza.io.

Аэрапорт патлумачыў адмову антыкаранавіруснымі мерамі.

У мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а таксама бяспекі прыбывання пасажыраў і гасцей міжнароднага аэрапорта Унукава масавыя мерапрыемствы, у тым ліку арганізацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі аэравакзальнага комплексу часова не праводзяцца, гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым прэс-служба Унукава запэўніла, што відэа пасажыраў рэйса з Берліна «будзе прадастаўлена».

Аляксей Навальны анансаваў вяртанне ў Маскву з Берліна на 17 студзеня, нягледзячы на тое, што ў Расіі яму пагражае турма. Федэральная служба выканання пакаранняў заклікала перавесці ўмоўны тэрмін у рэальны па справе «Іў Рашэ».

Пасля таго, як Навальны заявіў пра вяртанне, стала вядома, што ён абвешчаны ў федэральны вышук, г.зн. па прылёце ён можа быць адразу затрыманы. Нягледзячы на гэта, палітык не памяняў свайго намеру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930