Знайсці
15.01.2021 / 15:30РусŁacБел

Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады «хіміі», аднак вызвалілі ў зале суда

Прысуд агучыла 15 студзеня суддзя Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік.

Арцёма Мядзведскага абвінавачвалі ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Яго прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор, піша spring96.org.

Таксама суддзя пастанавіла залічыць у тэрмін пакарання яго знаходжанне пад вартай з 19 кастрычніка па 15 студзеня ў суадносінах «адзін дзень пад вартай за два дні абмежавання волі».

Арцёма Мядзведскага вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе. 

Акрамя таго суддзя вынесла прыватнае вызначэнне на адрас кіраўніцтва «Бургер Сіці», дзе працуе Мядзведскі, у якім просіць арганізаваць прафілактычную працу аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў.

Арцём Мядзведскі быў затрыманы 19 кастрычніка. Спачатку яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках), затым справу перакваліфікавалі ў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Арцёма абвінавацілі ў тым, што ён ўвечары 10 жніўня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту каля ст. м. Пушкінская, выкаціў на дарогу камень, што прывяло да блакавання праезнай часткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930