Знайсці
15.01.2021 / 14:54

Футбольнага трэнера Арцёма Хвашчэўскага асудзілі на год калоніі. Яго вінавацілі ў перакрыцці вуліцы Прытыцкага

15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

Павялічыць

naviny.media

Таксама суд прызнаў за «Мінсктрансам» права на пакрыццё пазову, а пытанне яго памеру перадаў на вырашэнне ў грамадзянскім судаводстве, піша spring96.org.

Справу разгледзела суддзя Юлія Блізнюк.

Дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу, а таксама ў крымінальнай справе супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага).

Арцёма Хвашчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзеле ў іх, а таксама ў закліках да іх іншых, у тым ліку, праз тэлеграм-каналы.

На пасяджэнні 6 студзеня палітвязень прызнаў віну і пагадзіўся з абвінавачаннем. Ён адзначыў, што сапраўды браў удзел у масавых мерапрыемствах, выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні. Хлопца, у тым ліку, абвінавачваюць у перакрыцці дарогі на вуліцы Прытыцкага ў Мінску ў ноч з 10 на 11 жніўня. Арцём пацвердзіў, што 10 жніўня ён даехаў да ст. м. «Пушкінская» на машыне, затым пешшу рушыў да ст. м. «Спартыўная»: рух транспарту быў ужо перакрыты. Арцём распавёў, што заўсёды ішоў па тратуары, але побач людзі ішлі і па праезнай частцы. Аднойчы ён сышоў на ўзбочыну дарогі, каб сфатаграфавацца з людзьмі. 

Палітвязень адзначыў, што ў яго не было пэўнай мэты і намеру, ён не задумваўся пра дзеянні. Ён таксама адзначыў супярэчнасці са сведчаннямі ў РУУС праз тое, што яны былі дадзеныя ў стрэсавым стане пад ціскам. Арцём адмаўляе, што заклікаў да актыўных дзеянняў у тэлеграм-каналах: быў проста зарэгістраваны там, каб ведаць становішча ў краіне. 

***

Арцём Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе «Мінск Космас», затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28