Знайсці
15.01.2021 / 11:22

Лукашэнка пра санкцыі: Мы павінны навучыцца супрацьстаяць гэтаму. Клінам свет на Еўрасаюзе не сышоўся

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра і свайго памочніка Валерыя Бельскага.

Павялічыць

БелТА

«Усякага роду санкцыйны ціск, — вы павінны разумець, што гэта чыста палітычныя рэчы. Няма прычын, мы не заслужылі таго, каб супраць нас уводзілі санкцыі. Нас душылі і будуць душыць. Мы павінны навучыцца супрацьстаяць гэтаму. Гэта ўжо, напэўна, трэці ці чацвёрты этап у задушванні эканомікі і нашай дзяржаўнасці. Трэба глядзець на свет шырэй. Клінам свет на Еўрасаюзе не сышоўся», — цытуе Лукашэнку БелТА.

«Хоць і яны ж не дурні, разумеюць, што каля 3 тысяч прадпрыемстваў рознага роду функцыянуюць і завязаныя на Беларусь. І абвалу ў Беларусі ніхто не хоча, таму што гэта пэўныя недахопы і праблемы ў самім ЕС. Таму трэба працаваць з усімі — і з еўрапейцамі, і з амерыканцамі. Але ёсць і азіяцкі рынак. Грошай сёння ў свеце мора. І тым больш нічым не забяспечаных, надрукаваных, укінутых і гэтак далей. Іх трэба неяк звязваць, усе ж гэта разумеюць», — заўважыў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сувязі трэба працаваць і займацца прыцягненнем фінансавых рэсурсаў. 

«Давайце адкрыта, эканоміка павінна развівацца. Ёсць эканоміка — ёсць банкаўская сістэма, ёсць банкі, гэтая сфера, і яна жывая. Калі эканомікі не будзе — не будзе банкаўскай сістэмы. І ў людзей не будзе грошай. Таму эканоміка перш за ўсё, — дадаў Лукашэнка. — Без эканомікі не будзе ніякіх фінансаў. Зразумела, што павінен быць разумны баланс. Зразумела, што лёгкіх грошай даўно ўжо няма і не будзе. Гэта ўсе павінны выдатна разумець. Але, тым не менш, трэба адшукваць магчымасць крэдытавання рэальнага сектара эканомікі перадусім».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28