Знайсці
15.01.2021 / 11:07РусŁacБел

У Гродне дзяўчынка каменьчыкам падрапала 12 аўтамабіляў

На пляцоўцы па продажы патрыманых машын дзяўчынка падрапала 12 аўтамабіляў. Сума шкоды — каля тысячы даляраў.

«Аўтагродна» публікуе невялікі фрагмент відэа, на якім закрытыя твары, аднак у распараджэнні ўладальнікаў аўтакоміса ёсць кадры з выразнай дэталізацыяй.

— Днём 30 снежня да нас на пляцоўку прыйшла сям'я з дзецьмі. Пакуль дарослыя спакойна аглядалі аўтамабілі і прыцэньваліся, іх старэйшая дачка гуляла побач з каменьчыкам у руцэ. Бацькі нават не бачылі, што іх дзіця ставіць пазнакі на кузавах машын, — распавёў уладальнік аўтасэрвісу.

Пазнакі на аўтамабілях супрацоўнік пляцоўкі заўважыў бліжэй да вечара. Спачатку на адным аўто, потым на суседнім. Так налічылі 12 машын з падобнымі «роспісамі». А пасля вывучэння запісаў з камер убачылі, як гэта адбылося.

На месца здарэння выклікалі міліцыю. На камерах было відаць, што адзін з членаў сям'і кудысьці тэлефанаваў. У міліцыі высветлілі, што ў гэты час базавая станцыя зафіксавала 100 выклікаў. Па пашпартных звестках былі звераны ўсе ўладальнікі, зарэгістраваныя на гэтыя нумары, але нікога падобнага не знайшлося. На 14 студзеня выніку няма. Але ў міліцыі маюцца запісы з іншых вулічных камер, дзе выразна бачныя твары.

Прадстаўнікі аўтасэрвісу ўпэўненыя, што бацькі дзяўчынкі нават не здагадваюцца аб сітуацыі, таму просяць іх звязацца з імі. Калі тыя гатовыя неяк кампенсаваць шкоду, то заяву з міліцыі яны забяруць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930