Знайсці
15.01.2021 / 10:51РусŁacБел

Перастаў выходзіць на сувязь кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха, выдаўца Андрэя Янушкевіча забралі на допыт у ДФР

Алесь Яўдаха перастаў раніцай выходзіць на сувязь, тэлефон адключаны.

Алесь Яўдаха

«Перад гэтым паспеў напісаць, што да яго звоняць у дзверы», — напісалі яго сябры.

Пазней Беларускі ПЭН-цэнтр паведаміў, што перасталі выходзіць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва «Янушкевіч».

Пазней «Радыё Свабода» высветліла, што Андрэя Янушкевіча забралі на допыт у ДФР. Сяргей Макарэвіч на волі.

«Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР у выдавецтва «Янушкевіч». Яны правялі агляд і забралі камп'ютар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, знешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт», — расказаў Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.

Нагадаем, што 13 студзеня на допыт у ДФР забіралі кіраўніка выдавецтва «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера