Знайсці
15.01.2021 / 08:32

Беларус Ягор Шаранговіч дэбютаваў у НХЛ

«Нью-Джэрсі» ў серыі булітаў саступіў «Бостану» ў стартавым хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з лікам 2:3.

Павялічыць

Беларускі форвард гаспадароў Ягор Шаранговіч дэбютаваў у наймацнейшай лізе свету, якая пачала сезон толькі пару дзён таму з-за каранавіруса. Апошні раз беларус (гэта быў Міхаіл Грабоўскі) гуляў у НХЛ у сакавіку 2016 года.

Ягор выходзіў на лёд у першай тройцы разам з Джэкам Х'юзам і Кайлам Палм'еры, гуляў у спецбрыгадзе меншасці, а таксама ў авертайме. Ягор правёў на лёдзе 17 хвілін 23 секунды (чацвёрты сярод форвардаў «Нью-Джэрсі»), выканаў 2 кідкі, заблакаваў кідок, выйграў 80% укідванняў (4/5), зрабіў 2 перахопы і дапусціў 4 страты, завяршыўшы матч з паказчыкам карыснасці «+1». Акрамя таго, гульцы «Бостана» зарабілі на Шаранговічы тры малыя штрафы, піша «Прэсбол».

16 студзеня (субота) «Нью-Джэрсі» зноў прыме «Бостан». Пачатак матчу ў 21.00 па беларускім часе.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28