Знайсці
15.01.2021 / 07:43РусŁacБел

Сенат ЗША разгледзіць імпічмент Трампа праз гадзіну пасля інаўгурацыі Байдэна

Верхняя палата Кангрэса пачне вывучаць гэтае пытанне адразу пасля таго, як Байдэн прынясе прысягу. Адначасова прыйдзецца разгледзець і зацвердзіць кандыдатуры абранага прэзідэнта на ключавыя пасады ў амерыканскай адміністрацыі.

Сенат Кангрэса ЗША распачне разгляд пытання аб імпічменце дзейнаму прэзідэнту Дональду Трампу адразу пасля інаўгурацыі наступнага кіраўніка дзяржавы Джо Байдэна, паведамляе РБК са спасылкай на газету Politico.

Паводле яе звестак, сенатары могуць пачаць вывучаць вылучаныя ў адрас Трамп абвінавачванні ў падбухторванні да мяцяжу 20 студзеня ў 13:00 па мясцовым часе, праз гадзіну пасля ўступлення Байдэна на пасаду. Для гэтага неабходна згода ўсіх 100 членаў верхняй палаты Кангрэса.

Паралельна сенатарам трэба будзе зацвярджаць кандыдатаў Байдэна на ключавыя пасады ў амерыканскай адміністрацыі і яго першыя ініцыятывы на пасадзе прэзідэнта. Разгляд пытання аб аб'яўленні Трампу імпічменту можа ўскладніць гэты працэс, адзначае выданне. 

Байдэн напярэдадні выказаў надзею, што сенат «знойдзе спосаб справіцца са сваімі канстытуцыйнымі абавязкамі па імпічменце, адначасова працуючы над іншымі неадкладнымі справамі нацыі».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930