Знайсці
15.01.2021 / 11:26

У каманды Латушкі папаўненне: з'явіўся адказны за бізнэс і інвестыцыйны клімат. Хто гэта такі?

У Народным антыкрызісным упраўленні (НАУ) папаўненне. Пасаду адказнага за падтрымку і развіццё бізнэсу, а таксама за паляпшэнне інвестыцыйга клімату заняў 27-гадовы Мікалай Пракоф’еў. Хто гэты чалавек?

Павялічыць

Фота people.onliner.by

Мікалай родам з Гомеля. Спачатку вучыўся ў БДЭУ, дзе атрымаў адукацыю ў сферы кіравання гасцінічнага і рэстараннага бізнэсу, а потым вучыўся ў Лондане Grenoble Ecole de Management (London Campus), дзе атрымаў ступень бакалаўра ў міжнародным бізнэсе і фінансах.

Па сканчэнні вучобы Мікалай вярнуўся ў Беларусь. У Гомелі ягоны бацька Васіль валодаў кропкай харчавання «Карчма Будзьма», дзе кармілі нацыянальнымі стравамі. Сын стаў дырэктарам гэтай часткі сямейнага бізнэсу. У Пракоф'евых быў таксама комплекс для адпачынку «Будзьма», а яшчэ некалькі магазінаў па продажы тканіны.

Так працягвалася да 2020 года. Яшчэ вясной Мікалай стаў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах, адказваў за Гомель і Гомельскую вобласць. «Ужо пасля выбараў мы як маглі падтрымлівалі пратэстоўцаў. Раздавалі бясплатна ежу, бясплатна аддавалі тканіну дэманстрантам.

Калі Святлана Ціханоўская абвясціла пра нацыянальную забастоўку, то мы яе падтрымалі, хаця да нас з розных кабінетаў паступалі сігналы, што рабіць гэтага не варта, і наўрад ці гэта скончыцца добра. Аднак мы ўсё адно не маглі заставацца ўбаку. Пасля гэтага да нашай сям’і пачаліся рэпрэсіі. Мы з бацькам з’ехалі літаральна за дзень да таго, як нас павінны былі арыштаваць», — кажа Пракоф’еў.

«У Беларусі я быў аўтарам многіх сацыяльных праектаў, мне гэта было цікава і важна. Гэта патрэбна, каб развівалася грамадства і ў краіны была будучыня. У мяне цяпер шмат ідэй і напрацовак. У НАУ я буду займацца падтрымкай бізнэсу, каб мы ўжо сёння маглі зрабіць нешта, каб дапамагчы бізнэсоўцам, якія не з’ехалі з краіны і далей вядуць яго пры рэжыме Лукашэнкі.

Буду займацца інвестыцыйным кліматам таксама, па гэтым пытанні створаная каманда, працуем з дыяспарамі, народнымі пасольствамі. Да НАУ я далучыўся сам. Калі прачытаў пра гэтую структуру, мне хацелася дапамагаць у справах, каб Беларусь хутчэй мянялася. Малы і сярэдні бізнэс — гэта рухавік эканомікі, тое, што корміць дзяржаву. Гэта прыярытэтны кірунак, і намаганняў на яго павінна быць пакладзена шмат.

Важныя пытанні бізнэс-іміджу — як патэнцыйныя інвестары будуць бачыць Беларусь? Цяпер важна знайсці шляхі, як узаемадзейнічаць з бізнэсам, як дапамагчы яму, зрабіць так, каб ён не карміў уладу, як абараніць укладанні інвестыцый», — расказаў Мікалай Пракоф’еў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31