Знайсці
14.01.2021 / 16:22РусŁacБел

«Саступаць не збіраюся». Ігар Лосік галадае ўжо 31 дзень

Ігар перадаў паведамленне з-за кратаў.

«Усім прывітаньне. Я галадаю ўжо месяц, пакуль самаадчуваньне нармальнае. Ведаю, што мне пішуць сотні чалавек, некаторыя адгаворваюць працягваць галадоўку. Але я практычна не атрымліваю лістоў з 5 студзеня. Так што, хутчэй за ўсё, тым, хто чакае ад мяне адказаў, прыйдзецца пачакаць яшчэ, цытуе Ігара «Радыё Свабода».

На жаль, у судах закрылі вочы на сфабрыкаваныя крымінальныя справы і пакінулі меру стрыманьня бязь зьмены. Але я думаю, ніхто гэтаму ня зьдзіўлены. Гэтая сытуацыя ніяк не паўплывала на маё рашэньне. Значыць, буду галадаць да таго часу, пакуль у кагосьці ня зьявіцца жаданьне адкрыць Кодэксы і Канстытуцыю і пачаць выконваць закон. Або пакуль у мяне не адмовяць органы. Саступаць я не зьбіраюся».

Дзьмітры Лепрэтар наведаў Ігара ў СІЗА Жодзіна.

«Ігар не спыняе галадоўку. Рашэньні суду Партызанскага раёну Менску і Менскага гарадзкога суду пакінуць яго пад вартай ніяк не паўплывалі на намер Ігара працягваць адмаўляцца ад ежы, — кажа адвакат. — На здароўе ня скардзіцца. Турэмныя мэдыкі цікавяцца яго станам. Прынамсі, пытаюцца ў Ігара пра гэта, спрабуюць памераць ціск.

Ён размаўляе з псыхолягам, які там ёсьць. Выглядае бледным. І бачна па твары, што ён схуднеў.

Пра размовы з адміністрацыяй нічога не гаварыў. Я думаю, калі б адміністрацыя нейкім чынам хацела на яго паўплываць, то Ігар бы мне расказаў. Дарʼя (жонка Ігара) сёньня перадала неабходныя лекі для яго. Усё прынялі.

На жаль, да Ігара цяпер даходзіць вельмі мала лістоў. Ён атрымлівае толькі заказныя і тэлеграмы, не даходзяць нават лісты першай клясы. Гэта яго вельмі сурʼёзна дэстабілізуе. Ігар ведае, што яму пішуць сотні людзей, і яму цяжкавата перажываць адсутнасьць лістоў. Адзін са спосабаў скараціць час за кратамі — адказваць на лісты. Мы спадзяёмся, што адміністрацыя СІЗА зможа вырашыць гэтае пытаньне».

Пра ход расьсьледаваньня справы Ігара, а таксама пра тое, калі магчымы пачатак працэсу, нічога не вядома. Адвакат Дзьмітры Лепрэтар пад падпіскай аб неразгалошваньні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера