Знайсці
14.01.2021 / 15:31РусŁacБел

Павел Дураў назваў прэзідэнтаў, якія апошнім часам завялі сабе тэлеграм

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што на фоне наплыву новых карыстальнікаў свае тэлеграм-каналы ў месенджары завялі прэзідэнты Бразіліі і Турцыі.

Эрдаган завёў тэлеграм і адразу апублікаваў фота ката

Акрамя таго, тэлеграмам ужо карыстаюцца прэзідэнты Мексікі, Францыі, Украіны, Узбекістана, Тайваня, а таксама прэм'ер-міністры Сінгапура, Эфіопіі і Ізраіля. Ва ўсіх гэтых каналаў у якасці верыфікацыі у назве стаіць сіняя птушка.

«Магчыма, мы назіраем найбуйнейшую лічбавую міграцыю ў гісторыі чалавецтва», — адзначыў Дураў.

Раней ён паведаміў, што ў пачатку студзеня аўдыторыя Telegram дасягнула 500 мільёнаў карыстальнікаў.

Наплыў карыстальнікаў звязваюць у тым ліку з тым, што WhatsApp — самы папулярны месенджар у свеце — абнавіў умовы прадастаўлення сваіх паслуг і палітыку прыватнасці. Гэта выклікала незадаволенасць многіх карыстальнікаў і яны сталі асвойваць іншыя дадаткі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930