Знайсці
14.01.2021 / 11:22

Сіноптыкі паабяцалі да канца тыдня маразы да 29 градусаў

Тэмпература паветра пачне паступова паніжацца ўжо сёння, але асноўнае пахаладанне яшчэ наперадзе.

Павялічыць

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта распавялі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 15 студзеня, ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі па Беларусі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак — 13-19 градусаў марозу, месцамі — мінус 20-22, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 9-12.

У суботу ўначы 16-23 градусы, пры праясненнях — да мінус 25. Днём будзе мінус 13-20, месцамі — да мінус 22, па Брэсцкай вобласці — мінус 10-12.

У нядзелю, 17 студзеня, уначы 18-25 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 26-29. Днём будзе мінус 14-19.

Паводле папярэдніх прагнозаў, халоднае надвор'е захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30