Знайсці
14.01.2021 / 10:11

Навукоўцы адкрылі дзве новыя мутацыі каранавіруса

Адна з іх мае падабенства з «брытанскай», другая робіць вірус больш заразным.

Раней некалькі СМІ паведамілі са спасылкай на даклад рабочай групы Белага дома, якая займаецца праблемай COVID-19, што ў Злучаных Штатах мог з'явіцца новы, больш заразны штам каранавіруса, які пашыраецца ў паўтара раза актыўней за першапачатковы варыянт. Тым не менш у Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) ЗША абверглі гэтую інфармацыю, піша ria.ru.

Як гаворыцца ў заяве Універсітэта Агаё, першая мутацыя хоць і падобная да «брытанскай», але, імаверна, з'явілася ўжо ў ЗША. Другі штам набыў тры генетычныя мутацыі, якія раней не сустракаліся разам у SARS-Cov-2.

Першы з штамаў выявілі нядаўна ў пацыента ў Агаё, і навукоўцы пакуль не могуць сказаць, наколькі шырокае распаўсюджванне ён атрымаў. Другі варыянт стаў пераважаць у горадзе Калумбус ў канцы снежня 2020 года — пачатку 2021-га.

Паводле навукоўцаў, мутацыі, якія існуюць у другім штаме, верагодна, робяць вірус больш заразным, падвышаючы такім чынам перадачу захворвання ад чалавека да чалавека. Даследчыкі падкрэслілі, што ў іх пакуль няма падстаў меркаваць, што гэта паўплывае на эфектыўнасць вакцын.

У сярэдзіне снежня стала вядома, што ў Вялікабрытаніі выявілі новую мутацыю каранавіруса SARS-CoV-2. Пазней улады Злучанага Каралеўства пацвердзілі, што варыянт каранавіруса, выяўлены ў краіне, пашыраецца хутчэй і патрабуе ад насельніцтва падвышанай асцярожнасці. Хоць новы штам, паводле папярэдніх ацэнак, можа быць на 70% больш заразным за звычайны, нішто пакуль не кажа пра тое, што ён больш небяспечны з пункту гледжання смяротнасці або шпіталізацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30