Знайсці
14.01.2021 / 09:31РусŁacБел

СААЗ: Другі год пандэміі можа быць цяжэйшым

Другі год пандэміі каранавіруса можа быць цяжэйшым за першы, заявіў дырэктар праграмы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па надзвычайных сітуацыях Майкл Раян.

Яго каментары трансляваліся ў Twitter арганізацыі.

«Мы ўступаем у другі год [пандэміі], ён можа быць нават цяжэйшым, улічваючы дынаміку перадачы віруса і некаторыя праблемы, якія мы назіраем», — цытуе Раяна РБК.

Ён падкрэсліў, што ў Паўночным паўшар'і, асабліва ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы, спецыялісты назіралі «ідэальны сезонны шторм — холад, людзі, якія заходзяць унутр [памяшканняў], сацыяльнае змешванне, якое ўзмацнілася». Гэтыя і іншыя фактары выклікалі тое, што ў многіх краінах перадача каранавіруса ад чалавека да чалавека паскорылася, мяркуе дырэктар праграмы СААЗ.

Раней у сераду СААЗ паведаміла, што тыднёвая захворвальнасць на COVID-19 паказала рэкордны прырост з пачатку пандэміі — плюс 5 млн. У першую чаргу паказчыкі выраслі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, паведамлялі ў арганізацыі. Зафіксаваныя там выпадкі заражэння складаюць 51% ад усіх новых захворванняў і 45% смерцяў ад агульнай колькасці за тыдзень. 

Усяго, паводле звестак СААЗ, у свеце заразіліся больш за 90,33 млн чалавек. Колькасць смерцяў наблізілася да 2 млн і склала 1,95 млн.

Арганізацыя таксама папярэдзіла аб небяспецы з'яўлення новых штамаў каранавіруса. Як удакладніў кіраўнік арганізацыі Тэдрас Гебрэесус, з пашырэннем віруса павышаецца і рызыка новых мутацый.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера