Знайсці
14.01.2021 / 08:40РусŁacБел

«Гучна хлопаў рукамі» Удзельніка пратэстаў падчас інаўгурацыі асудзілі на тры гады за блакіроўку руху транспарту

Гэта адбылося ў Серабранцы падчас пратэстаў пасля «інаўгурацыі» Лукашэнкі.

Суд у Мінску прызначыў ўдзельніку пратэстаў пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу за блакаванне руху транспарту. Пра гэта паведаміла пракуратура сталіцы.

Мінск, 23 верасня. Ілюстрацыйнае фота

Адзначаецца, што пракуратура Ленінскага раёна Мінска падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да маладога чалавека, які сумесна з іншымі людзьмі блакаваў рух транспарту. Суд Ленінскага раёна вынес у дачыненні да маладога чалавека абвінаваўчы прысуд. Ён прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».

З 23 па 24 верасня на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага ў Мінску малады чалавек «публічна выкрыкваў лозунгі, гучна хлопаў рукамі, а затым сумесна з іншымі грамадзянамі выйшаў на праезную частку і заблакаваў рух транспарту, уключаючы грамадскі».

У выніку дзеянняў абвінавачанага адбылося спыненне транспарту, адзначаецца, што пры гэтым на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі ён не рэагаваў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера