Знайсці
14.01.2021 / 08:16

Доктар хуткай, якога ўдарыў прыхільнік Лукашэнкі ў Брэсце, на бальнічным з чэрапна-мазгавой траўмай

Малады доктар спакойны, не канфліктны і выразна прытрымліваецца ўнутранага рэгламенту.

Павялічыць

Доктар хуткай дапамогі, на якога ў бальніцы 5 студзеня напаў прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, цяпер на бальнічным. У маладога чалавека чэрапна-мазгавая траўма. Пра гэта парталу «Першы Рэгіён» расказала кіраўніцтва станцыі хуткай дапамогі.

Пацярпелы тады напісаў заяву ў міліцыю. Праводзіцца праверка. Доктар працуе на станцыі тры з паловай гады, распавяла галоўны доктар Станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Брэста Валянціна Пашкевіч. Ён спакойны, не канфліктны і выразна прытрымліваецца ўнутранага рэгламенту. Словы хулігана пра тое, што медык мог нейкім чынам закрануць яго палітычныя пачуцці, яна лічыць абсурдам.

 —Медыцына павінна быць па-за палітыкай і вытрымліваць нейтралітэт, — кажа Валянціна Васільеўна. — Супрацоўнікам хуткай дапамогі абсалютна ўсё роўна, які кантынгент перад імі. Задача адна — выратаваць.

Часовае выбыццё са строю супрацоўніка цяжка адбіваецца на калектыве: як кажа галоўны доктар, зараз некалькі медыкаў на бальнічных, і замяняць сваіх калегам даводзіцца з пастаяннай перыядычнасцю.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28