Знайсці
14.01.2021 / 07:57

У Расіі Навальнага абвясцілі ў федэральны вышук. Палітык раней анансаваў вяртанне на нядзелю

Аляксей Навальны знаходзіцца ў федэральным вышуку з 29 снежня 2020 года

Павялічыць

Известия

Расійскі палітык Аляксей Навальны знаходзіцца ў федэральным вышуку з 29 снежня 2020 года, піша Meduza.

Адвакат Вадзім Кобзеў пацвердзіў «Медыязоне» інфармацыю аб вышуку. У каментары «МБХ медыя» ён сказаў, што Навальны не ведаў пра вышук, калі 13 студзеня абвясціў пра рашэнне вярнуцца ў Расію 17 студзеня.

«Мы пра гэта даведаліся ўчора, пасля таго, як ён абвясціў [пра вяртанне ў Расію]», — паведаміў Кобзеў.

«Адкрытым медыя» Кобзеў сказаў, што спецыяльна наконт вышуку ён з Навальным не размаўляў, але ўпэўнены, «што гэта ніяк не ўплывае на яго намер вярнуцца».

Вышук звязаны з крымінальнай справай «Іў Рашэ», па якой Навальнага асудзілі ўмоўна, прызначыўшы выпрабавальны тэрмін пяць гадоў. Ён заканчваўся 30 снежня 2020-га.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30