Даслаць навіну
Знайсці
14.01.2021 / 00:50

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прагаласавала за імпічмент Трампа. Цяпер слова за Сенатам

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў сераду ўхваліла рэзалюцыю аб імпічменце дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа, паведамляюць інфармагенцтвы.

Артыкул абвінавачвання ў прынятым ніжняй палатай дакуменце адзін — падбухторванне да мяцяжу.

Паводле вынікаў галасавання, рэзалюцыю аб імпічменце падтрымалі не менш за 10 аднапартыйцаў Трампа ў Палаце прадстаўнікоў. 

Цяпер абвінаваўчае заключэнне павінна быць перададзена ў Сенат, дзе працэдура ператворыцца ў судовы працэс. Аднак, згодна з графікам працы верхняй палаты заканадаўчага органа, яна можа заняцца пытаннем імпічменту ўжо пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну Трампа: Сенат не будзе збірацца для абмеркавання якіх-небудзь сур'ёзных тэм, якія патрабуюць галасавання, да 19 студзеня, а інаўгурацыя новага прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна пройдзе апоўдні 20 студзеня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31