Даслаць навіну
Знайсці
13.01.2021 / 16:06

DarkMarket: ключавы аператар гэтай таемнай інтэрнэт-пляцоўкі затрыманы нямецкай паліцыяй

Паліцыя Ольдэнбурга затрымала 34-гадовага аўстралійца на нямецка-дацкай мяжы. Ён, імаверна, з’яўляецца аператарам гандлёвай пляцоўкі DarkMarket — найбуйнейшага інтэрнэт-рынку ў таемнай сетцы DarkNet, паведамляюць нямецкія СМІ.

Павялічыць

DarkNet уключае ў сябе вэб-сайты, доступ да якіх магчымы толькі з дапамогай праграмнага забеспячэння, што гарантуе ананімнасць карыстальнікаў. Пасля арышту паліцыя адразу ж заблакавала сайт DarkMarket.

На DarkMarket прадавалі наркотыкі, фальшывыя грошы, крадзеныя плацежныя карткі, праграмнае забеспячэнне для ўзлому камп’ютарных сетак і іншыя нелегальныя тавары.

Сайт заблакавалі ў выніку шматмесячных расследаванняў з удзелам ФБР і іншых замежных праваахоўных органаў. На сайце налічвалася каля 500 000 карыстальнікаў і было праведзена як мінімум 320 000 транзакцый. Следчыя плануюць выявіць мадэратараў, купцоў і гандляроў DarkMarket з дапамогай захаваных на сайце звестак.

Галоўны падазраваны адмовіўся даваць паказанні. Яго памясцілі ў следчы ізалятар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31