Знайсці
13.01.2021 / 14:34РусŁacБел

Святлана Ціханоўская атрымала літоўскую Прэмію свабоды

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ўзнагароджаная «Прэміяй Свабоды» сейма Літвы. Узнагароджанне адбылося сёння ў Дзень абаронцаў свабоды — дзень памяці ахвяр трагічных падзей 13 студзеня 1991 года, калі пад Віленскай тэлевежай пад савецкімі танкамі загінулі 13 чалавек, піша Delfi.lt

Атрымліваючы прэмію, Ціханоўская згадала і пра загінулую пад савецкімі танкамі Ларэту Асанавічуце. «30 гадоў таму ў гэты дзень да віленскай тэлевежы прыйшла маладая жанчына. Разам з тысячамі іншых літоўцаў яна прыйшла, каб мірна абараняць свабоду сваёй краіны. Праз некалькі гадзін яе раздушыў насмерць савецкі танк. Яе імя, як і імёны іншых 13 герояў, у Літве ніколі не будзе забытае», - сказала С. Ціханоўская.

Па яе словах, як і Л. Асанавічуце, у гэтым годзе з-за будучага сваёй краіны на вуліцы выйшлі і беларусы. «І, на жаль, як Ларэта, некаторыя з іх з-за гэтага мірнага імкнення былі забітыя. Чаму 30 гадоў таму смелыя літоўцы ахвяравалі сабой. І чаму цяпер мільёны беларусаў рызыкуюць сваімі жыццямі? Прычына простая — яны адважыліся дамагацца свабоды», - сказала Ціханоўская.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930